Нарвежац Алекс Лінгас вельмі перажываў, што яго маці ніяк не можа знайсці ў сваім жыцці каханага мужчыну, і вырашыў дапамагчы. Для гэтага Алекс зняў кранальнае відэа, у якім расказвае пра сваю маці. Назва кліпа Looking for Adam («Шукаецца Адам») абыгрывае імя маці — Ева.

З відэароліка можна даведацца, што Еве 69 гадоў, яна нарадзілася ў Чэхіі, але цяпер жыве ў Нарвегіі. За апошнія гады яна некалькі разоў хадзіла на спатканні, але далей справа не пайшла.

Ева любіць тэніс, плаванне, ёгу, горныя лыжы, мастацтва, падарожжы. Як сапраўдная чэшка, яна неабыякавая да добрага піва. Ева мае сястру і найлепшую сяброўку, таксама Еву.

За некалькі дзён відэаролік паглядзела ўжо амаль 6 мільёнаў чалавек. Алекс прапанаваў тым, каго з Евай злучаюць агульныя інтарэсы, дасылаць лісты на скрыню [email protected], а лепш здымаць сваё відэа ў адказ. Таксама Алекс паабяцаў і далей інфармаваць пра лёс сваёй маці праз YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?