З-за зменаў у графіку планавых прафілактычных выпрабаванняў і рамонту цеплавых сетак ўнесеныя карэктывы і ў графік адключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Так, у дамах № 103 і 105 на пр. Пераможцаў і ў доме № 27 на вул. Вясёлкавай адключэнне водазабеспячэння пераносіцца з 8 чэрвеня на 27 ліпеня.

А ў доме № 6 на вул. Берута з 2 чэрвеня гарачае водазабеспячэнне адключаць не будуць. Пра тэрміны адключэння гэтага аб'екта будзе паведамлена ў планавым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?