У вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна на месцы дома, дзе жыў са сваёй маці Аляксандр Лукашэнка, пабудаваны абсалютна новы дом.

Прыкладна ў 2000 годзе Аляксандр Лукашэнка перавёз сваю маці Кацярыну Трафімаўну ў Мінск.

Пасля гэтага стары дзедаўскі дом у Александрыі быў знесены, а месца былой сядзібы акультурылі — засеялі газоннай травой, разбілі дарожкі, паставілі дзве альтанкі, сметніцы. Тэрыторыю ад дарогі адгарадзілі новым плотам. Атрымалася нешта накшталт зоны адпачынку. Тым больш што захаваўся стары сад з яблынямі, слівамі і чарэшняй.

Аднак сёння, праязджаючы праз Александрыю, можна ўбачыць, што на месцы радавога гнязда Лукашэнкі стаіць абсалютна новы драўляны дом. Аканіцы ў доме пастаянна зачыненыя. Але тэрыторыя дагледжаная, трава скошана. Побач з домам пабудаваны гараж і хлеў. Мясцовыя жыхары кажуць, што Лукашэнка, калі прыязджае на радзіму, часам заходзіць у гэты дом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?