Андрэй Тур |
Па стане на 4 лютага зарэгістравана 44, 8 тыс. юрыдычных асобаў, агульны рост склаў 19,2 %, паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. Адначасова колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў ад пачатку году па стане на 4 лютага павялічылася на 25 тыс. (рост склаў 10,8 %). Агульная колькасьць прадпрымальнікаў сягае 216,5 тыс. Расьце колькасьць плацельшчыкаў адзінага падатку — 10,3 %.
Па стане на 4 лютага зарэгістравана 926 ПУП, у стане перарэгістрацыі знаходзяцца 1481 дробных гандляроў.
«Увогуле, першая палова студзеня была не вельмі актыўная ў пляне дзейнасьці», — адзначыў намесьнік міністра.