Суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў бязь зьменаў меру стрыманьня актывісту незарэгістраванай арганізацыі «Ініцыятыва» Андрэю Кіму.

Андрэй Кім знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары.Хлопца трымаюць пад вартай ад 21 студзеня.

А.Кім адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да дробнага бізнэсу.

За той час супраць яго распачалі крымінальную справу. Маладога чалавека абвінавацілі ў пагрозах супрацоўніку міліцыі.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Глядзі яшчэ
Віктар Шэндэровіч заклікае дапамагчы Андрэю Кіму
Створаны камітэт у абарону Андрэя Кіма
Хлопца перавялі на Валадарскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0