Парламент Мадагаскара прагаласаваў за імпічмент прэзідэнта Эры Радзаунарымампіяніны.

121 з 125 дэпутатаў падтрымалі гэтае рашэнне.

Яны абвінавачваюць прэзідэнта ў парушэнні канстытуцыі і некампетэнтнасці за невыкананне абяцаных рэформаў.

Цяпер лёс лідара вырашыць канстытуцыйны суд.

Раней ЗША выказалі падтрымку прэзыдэнту і заклікалі парламент перш за ўсё клапаціцца аб стабільнасці краіны.

Радзаунарымаміяніна заняў пасаду кіраўніка дзяржавы ў мінулым годзе пасля перамогі на дэмакратычных выбарах, якія прайшлі ў краіне ўпершыню пасля ваеннага перавароту 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?