Аўстралійскія ўлады збіраюцца судзіцца з галівудскім акцёрам Джоні Дэпам з-за яго ёркшырскіх тэр'ераў, якіх ён незаконна прывёз на тэрыторыю краіны.

Прадстаўнікі сената Аўстраліі паведамілі прэсе, што калі суд адбудзецца і акцёра прызнаюць вінаватым, то яму пагражае да 10 гадоў турэмнага зняволення. У адваротным выпадку Дэп будзе вымушаны заплаціць штраф, максімальны памер якога можа дасягнуць 265.000 даляраў.

Два ёркшырскія тэр'еры акцёра 21 красавіка прыляцелі разам з Дэпам з ЗША на яго прыватным самалёце, абыходзячы санітарныя службы. Тады ўлады Аўстраліі далі амерыканскаму акцёру трое сутак на тое, каб вывезці сабак з краіны, прыстрашыўшы ў адваротным выпадку усыпіць жывёл.

Дэп грае галоўную ролю ў пятай частцы «Піратаў Карыбскага мора», здымкі якой праходзяць у Аўстраліі. Першапачаткова ён не стаў браць з сабой сабак, аднак усё ж прывёз іх пасля таго, як з-за траўмы яму прыйшлося на час вярнуцца ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?