Каманда філіяла Creative Commons скончыла пераклад ліцэнзій на беларускую мову, паведамляе «Фаланстэр».

Абраць ліцэнзію для свайго твору (мастацкага твору, адукацыйнага матэрыялу ці нават праграмнага забеспячэння) можна на сайце creativecommons.org.

Адказаўшы на некалькі простых пытанняў, можна атрымаць віджэт для сайта, што распавядзе, ці можна распаўсюджваць пераробкі твору і ці дазваляеце вы яго камерцыйнае выкарыстанне. Асаблівых юрыдычных ведаў для выбару ліцэнзіі не трэба.

Акрамя ўласнага сайту, дадаць кантэнт пад ліцэнзіямі можна на Youtube, Soundcloud, flickr, Вікіпедыю і іншыя сайты.

Прапанаваць свае заўвагі па перакладу старонкі выбару ліцэнзіі можна на пошту [email protected]. Падрабязней прачытаць пра ліцэнзіі Creative Commons можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?