Гэтым днём вузел шаліка нейкі надзвычай тугі.
Ці то рукі растуць, ці драбнеюць і рвуцца кішэні.
І праспект абступае сырою канавай траншэйнай,
І вадой дажджавой напаўняе свае берагі.

Мо тапельцам праплыць, галавою уперціся ў мур
І на дно апусціцца? У самую ціну і скруху?…
Не… Стаіш пасярод. Адцяняеш ампір і мармур.
Быццам у горле камяк — замінаеш дарожнаму руху.

Проста так, пасярод, каб сачыць, як вітаюць — не спяць —
Сотняй пледаў у вокнах на нашай паўночнай сіесце,
Папяровыя чоўны ў плынях разгорнутых успяць
Праўда ўсё не мае, не мае, а чужыя чыесьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0