П'янага падлетка за рулём «БМВ» давялося пераследаваць мінулай ноччу супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі ў Мінску.

Як паведамілі ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага РУУС, прыблізна ў 1.00 27 мая была атрыманая інфармацыя ад жыхароў аднаго з дамоў па вуліцы Радужнай аб шумнай кампаніі, якая распівала спіртное і збіралася ехаць на «БМВ».

На выездзе з двара інспектары паспрабавалі спыніць машыну, але вадзіцель не стаў спыняцца. Неаднаразовыя патрабаванні спыніцца вадзіцель працягваў ігнараваць. Даехаўшы да вуліцы Лесі Украінкі, вадзіцель знізіў хуткасць і на хаду выскачыў з аўтамашыны, следам за вадзіцелем з аўтамабіля, які рухаўся, выскачылі два пасажыры, транспартны сродак працягнуў рух і наехаў на прыпаркаваныя аўтамабілі «Сітраен» і «Пежо». Маладыя людзі спрабавалі ўцячы ад супрацоўнікаў ДАІ, але былі аператыўна затрыманыя. 

Вадзіцелем аказаўся непаўналетні 1999 года нараджэння, двум яго пасажырам таксама па 16 гадоў.

Кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да яго складзеныя чатыры адміністрацыйныя пратаколы: за кіраванне транспартным сродкам без права кіравання, за ДТЗ, за непадпарадкаванне законным патрабаванням і за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Адміністрацыйныя матэрыялы будуць накіраваныя ў камісію па справах непаўналетніх для прыняцця рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0