На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам вечарам 26 мая здарыўся пажар, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пацярпеў адзін з экспанатаў музея — драўлянае гумно, дзе раней захоўвалі збожжа. Агонь пашкодзіў саламяны дах і сцены будынка.
Супрацоўнікі МНС разглядаюць тры версіі пажару, у тым ліку падпал, неасцярожнае абыходжанне з агнём і траплянне маланкі.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары