У міліцыю 21 мая паступіла паведамленне, што знікла 76-гадовая жыхарка Мядзела. Вялі яе пошукі.

Праз два дні цела жанчыны знайшлі ў тым жа шматкватэрным доме, дзе яна жыла, але ў іншай кватэры.

Цела знаходзілася ў запоўненай вадой ванне. На ім былі рубленыя раны галавы, рэзаныя раны шыі, гематомы.

У забойстве прызнаўся 46-гадовы гаспадар кватэры. Яго затрымалі. Мужчына быў неаднаразова судзімы.

Завялі крымінальную справу за забойства заведама састарэлай асобы, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі Міхаіл Сакалдынскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?