Расія здольная акупаваць краіны Балтыі на працягу двух дзён і НАТА «не змагло б адэкватна адрэагаваць» на падобную сітуацыю.

Пра гэта заявіў кіраўнік ваеннага камітэта НАТА (які заступае на пасаду з 1 чэрвеня) генерал Пётр Павел на канферэнцыі «Наша бяспека» ў Празе, паведамляе Радыё Прага.

«Наша бяспека не знаходзіцца на належным узроўні, і меры, якія Еўропа прымае ў сувязі з пагрозамі Расіі і так званай «Ісламскай дзяржавы», аказваюцца неэфектыўнымі», — сказаў Павел.

Павел таксама заявіў, што яму не падабаюцца недахопы НАТА ў частцы абмену выведдадзенымі, бо Альянс не мае сваёй выведвальнай сеткі і сістэмы.

Не пагадзіўшыся з ім, пастаянны прадстаўнік Чэхіі ў НАТА Іржы Сядзівы адзначыў, што працэс выведкі ў Альянсе наладжаны добра.

Ён сказаў, што Расія, верагодна, здольная на працягу двух дзён, напрыклад, заняць Кіеў, але пытанне ў тым, ці хопіць у яе потым матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі для ўтрымання горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?