Валанцёры з Днепрапятроўска, якія дапамагаюць добраахвотнікам і рэгулярным войскам Украіны, што змагаюцца з тэрарыстамі на усходзе краіны, выпусцілі перакручанае сала з часнаком у форме каўбасы пад брэндам «ПТН ПНХ». Як перадаюць украінскія СМІ, прадукт вельмі спадабаўся хлопцам на перадавой.

Не адсталі ад такога ўчынку і львоўскія бровары. Так, прыватная міні-браварня «Праўда. Beer Theatre» наладзіла вытворчасць «палітычнага» піва. Бутэлькі ёмістасцю 0,75 л ўпрыгожваюць этыкеткі з выявамі лідараў ЗША, Германіі і Расіі. Назвы гатункаў пеннага напою таксама ўтрымліваюць палітычны падтэкст. Так, на этыкетцы цёмнага піва мастак адлюстраваў Барака Абаму, сядзячага на крэсле нага на нагу. Злева ад яго стаіць сенатар Джон Макейн, справа — вядомы мультперсанаж Гамер Сімпсан. Стаут атрымаў назву «Obama Hope» (Абама — Надзея). Піва з Ангелай Меркель называецца «Фрау Рыбентроп», а сама канцлер Германіі паказаная ў вопратцы, якая вельмі нагадвае форму Гітлера з ягонага знакамітага партрэта, толькі фіялетавага колеру.

Расійскаму лідару таксама дасталася месца на львоўскіх піўных бутэльках — этыкетка з Пуціным, які сядзіць на троне ў атачэнні танкаў і самалётаў, прылепленая на светлае піва. Навінка носіць назву Putin Huilo.

«У 2014 годзе Расія анексавала Крым і акупавала частку Украіны. Такім чынам, РФ парушыла усталяваны пасля другой Сусветнай вайны парадак. Расійскі тэрарызм пачаў наступ на мірную Еўропу», — паведаміла кіраўніцтва бровара «Праўда. Beer Theatre». «Putin Huilo — так называюць у свеце прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. У адрозненне ад Гітлера і іншых персанажаў, праз імперскія амбіцыі якіх загінулі невінаватыя людзі, Huilo — не проста хворы фанатык».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?