Эканоміка33

Нацбанк: Доля ценявой эканомікі ў Беларусі — 35%

Доля ценявой эканомікі ў Беларусі «вельмі вялікая», заявіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацбанка, доктар эканамічных навук Людміла Стэфановіч, выступаючы 27 мая на міжнароднай практычнай канферэнцыі ў Мінску «Інавацыі. Банкі».

Яна адзначыла, што ўрад і нацыянальны банк у апошнія гады прымалі рашэнні, накіраваныя на развіццё безнаяўных плацяжоў.

«Не ўсе гандляры хочуць пераходзіць на безнаяўныя разлікі, яны зацікаўлены працаваць з наяўнымі грашамі», — сказала Стэфановіч.

У сувязі з гэтым «прыходзіцца адміністрацыйным шляхам насаджаць тую пазіцыю, якую праводзіць урад і Нацыянальны банк».

«Чаму гэта робіцца? Пераход на безнаяўныя плацяжы прыводзіць да змянення долі ценявой эканомікі. У Беларусі доля ценявой эканомікі вельмі вялікая. Паводле навуковых даследаванняў, гэтая доля складае каля 35% валавога ўнутранага прадукту», — адзначыла прадстаўнік Нацбанка.

Каб вярнуць частку грашовага абароту ў безнаяўны абарот, прымаюцца меры, якія стымулююць працэс устаноўкі плацежных тэрміналаў, падкрэсліла Стэфановіч. Паводле яе слоў, да 1 ліпеня 2017 года разам з касавым апаратам павінен стаяць плацежны тэрмінал. У краіне ўстаноўлена 92 тыс. плацежных тэрміналаў і 245 тыс. касавых апаратаў. Такім чынам, за два гады неабходна будзе ўстанавіць каля 150 тыс. плацежных тэрміналаў, адзначыла Стэфановіч.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць