Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус не бачыць сэнсу ў пустых дыскусіях з нагоды развагаў дэпутата Дзярждумы РФ Уладзіміра Жырыноўскага аб тым, што ў Літвы трэба «забраць Вільню і Клайпеду».

У адказ на пытанне BNS аб выказванні Жырыноўскага, кіраўнік МЗС сказаў, што месца некаторых палітыкаў у заапарку.

«Мы не павінны ўключацца ў гэтую дыскусію. Я ўжо заяўляў, што месца такіх палітыкаў у заапарку. Я не бачу сэнсу пускацца ў дыскусіі такога ўзроўню», — сказаў у сераду BNS міністр, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Лінкявічус звярнуў увагу на тое, што з верасня мінулага года Жырыноўскі унесены ў «чорны спіс» Еўрасаюза, людзям з якога забаронены ўезд у краіны супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?