Тут і ніжэй фота з Indiegogo

Тут і ніжэй фота з Indiegogo

На краўдфандынгавым сэрвісе Indiegogo пачаўся збор сродкаў на лямпу Gravity Light 2. На момант публікацыі з патрэбных 199 тыс. даляраў сабрана 110 тыс., кампанія мае ісці яшчэ 31 дзень.

Лямпа працуе без уключэння ў разетку, літыевых батарэек ці сонечных батарэй. Апарат каштуе менш за 10 даляраў.

Канструкцыя нагадвае кола з вяроўкай, перакінутай праз яго. Калі груз у 11 кг (ім можа быць хоць камень) будзе падняты карыстальнікам, ён пад уздзеяннем гравітацыі пачне павольна апускацца. Энергіі гэтага руху хопіць на 20-30 хвілін працы яскравай светладыёднай лямпачкі.

На першы прататып Gravity Light грошы таксама збіраліся праз інтэрнэт. Прататып пратэставалі ў 30 краінах і дапрацавалі да гатовай да вытворчасці другой версіі.

Gravity Light 2 нацэленая на слабаразвітыя краіны, у прыватнасці ў Кенію. Лямпы дапамогуць не толькі забяспечыць людзей танным святлом (траты на керасін могуць дасягаць траціны расходаў сям’і) — вытворчасць лямп плануецца наладзіць у самой Кеніі, што створыць дадатковыя працоўныя месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?