На таргах БВФБ у Мінску 28 мая даляр ЗША вырас на 180 рублёў да 14 810 беларускіх.

Яшчэ дзесяць дзён таму на таргах 18 мая яго курс упаў да 14 040 беларускіх, пасля чаго стаў паступова павышацца. Выключэннем сталі таргі 22 мая, калі даляр патаннеў на 60 рублёў (з 14 380 да 14 320 беларускіх), але затым рост амерыканскай валюты аднавіўся.

Такім чынам на 10 дзён курс даляра вырас на 770 рублёў.

На 1 студзеня 2015 года афіцыйны курс даляра складаў 11 900 рублёў, на 1 лютага — 15 400, на 1 сакавіка — 14 890, на 1 красавіка — 14 700, на 1 мая — 14 270 беларускіх.

Еўра сёння вырас на 210 рублёў да 16 180.

Расійскі рубель сёння знізіўся на 5 рублёў да 283 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?