Сотні адзінак цяжкай тэхнікі, уключаючы танкі Т-72 і сістэмы залпавага агню «Ураган», сканцэнтраваныя на палявой базе каля ўкраінскай мяжы ў Растоўскай вобласці, паведамляюць карэспандэнты агенцтва Ройтэрз, што пабывалі там. Яны сведчаць, што на вялікай частцы тэхнікі замаляваныя знакі прыналежнасці да Узброеных сіл Расіі. Вайскоўцы на базе таксама маюць знятыя знакі адрознення.

Карэспандэнты таксама назіралі перасоўванне цягнікоў з тэхнікай у бок мяжы.

Яны адзначаюць, што дарога ад палявога лагера да мяжы з Украінай, якая была палявой, замошчаная цвёрдым пакрыццём, што дазваляе праезд тэхнікі.

У 2014—2015 гадах Расія адмаўляла ўдзел сваіх войскаў у баяў на Данбасе, хоць былі сабраныя важкія доказы гэтага.

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны ўчора выказала непакой магчымасцю аднаўлення маштабных баёў за Марыупаль — вялікі прамысловы цэнтр на беразе Азоўскага мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?