Як паведамляе прэс-служба Пасольства Польшчы, у сувязі з арганізацыйна-тэхнічнымі работамі, звязанымі з увядзеннем біяметрыі, 22 чэрвеня заявы на атрыманне віз у Консульскім аддзеле Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, а таксама ў Генеральных консульствах Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Гродне прымацца не будуць.

***

Як адзначалася раней, з 23 чэрвеня будзе ўведзена ў эксплуатацыю візавая інфармацыйная сістэма (ВІС) ва ўсіх пасольствах і консульскіх установах дзяржаў — удзельніц Шэнгенскага пагаднення, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржаў, якія ўваходзяць у праграму Усходняга партнёрства.

Увядзенне ВІС суправаджаецца абавязковым прадастаўленнем усімі заяўнікамі ва ўзросце старэйшым за 12 гадоў біяметрычных дадзеных (адбіткі пальцаў і біяметрычная фатаграфія), адзначаецца ў паведамленні.

Пасля 23 чэрвеня пры першай падачы хадайніцтва на атрыманне візы неабходная асабістая яўка ўсіх заяўнікаў, якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў, у мэтах збору біяметрычных дадзеных (адбіткі ўсіх пальцаў і фота). Пасля атрымання адбіткаў пальцаў яны захоўваюцца ў ВІС цягам 59 месяцаў і могуць паўторна выкарыстоўвацца пры падачы новых візавых хадайніцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0