Святочнае нядзельнае служэнне з нагоды свята Тройцы ў мінскай поўнаевангельскай царкве «Новае Жыццё» адкрылася 24 траўня пропаведдзю старэйшага пастара царквы Вячаслава Ганчарэнкі «Як і для чаго быў пасланы Святы Дух».

«Па нашых малітвах Святы Дух здольны змяніць горад, краіну, усю нацыю. Такіх прыкладаў дзеяння Духа Божага па ўсім свеце вялікае мноства», — падкрэсліў прапаведнік, паведамляе newlife.by.

У гэты дзень вернікі благаславілі каманду місіянераў, якія выпраўляюцца служыць дзецям-сіротам у Кенію. Гэта другая група місіянераў царквы «Новае Жыццё», — папярэдняя выехала ў Кенію вясной.

У «Царкве Ісуса Хрыста» святочнае служэнне ўзначаліў прапаведнік Андрэй Паўловіч, які абвясціў, што «Беларусь — самая здаровая краіна. Мы — Цела Хрыстовае, якое павінна верыць у свабоду і аднаўленне кожнага, хто давярае Хрысту», і заклікаў узяць ўдзел у акцыі «Малітва за Беларусь «, якая адбудзецца ў мінскім мікрараёне Чыжоўка 30 траўня, паведамляе jesuschurch.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0