Gazetaby.com

Gazetaby.com

Старшынёй грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» стаў Андрэй Дзмітрыеў. Яго абранне адбылося на рэспубліканскім сходзе актыву арганізацыі 28 мая ў Мінску. Галасаванне было безальтэрнатыўным.

Раней Дзмітрыеў займаў у кампаніі пасаду намесніка старшыні.

Ранейшы лідар «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў у пачатку красавіка абвясціў пра свой выхад з апазіцыйных структур у сувязі з безвыніковымі двухгадовымі перамовамі па вылучэнні адзінага дэмакратычнага кандыдата і вызначэнні сумеснай праграмы на прэзідэнцкія выбары 2015 года.

Выйшаўшы з «Гавары праўду», Някляеў узначаліў аргкамітэт па стварэнні грамадскага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?