Беларусы вельмі шчырыя і працавітыя людзі. Аб гэтым сёння заявіў журналістам член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Нью-Мексіка Стэван (Стыў) Пірс перад сустрэчай з беларускімі калегамі ў Савеце Рэспублікі.

«Гэта мой першы візіт у Беларусь. І ў мяне самыя прыемныя ўражанні ад вашай краіны. Беларусы вельмі шчырыя і працавітыя людзі. Прачнуўшыся сёння раніцай, я напісаў сваёй жонцы, што ёй неабходна было ўбачыць, як пачынаецца дзень у Беларусі. У вас вельмі маляўнічая прырода, і я адчуваю вялікае задавальненне, знаходзячыся тут», — сказаў Стэван Пірс.

С.Пірс сёння выступіць перад беларускімі парламентарыямі з лекцыяй аб сітуацыі ў Амерыцы і свеце, абмяркуе з імі адносіны паміж ЗША і Беларуссю. Кангрэсмен знаходзіцца ў Беларусі з візітам дэлегацыі фонду «Духоўная дыпламатыя».

«Як мне здаецца, пачынаецца новы этап ва ўзаемаадносінах паміж ЗША і Беларуссю.

Я веру, што ў хуткім часе ў нас шмат што зменіцца ў лепшы бок - у эканоміцы, палітыцы, культуры і спорце. У Беларусі мы адчуваем сябе, як сярод блізкіх і родных людзей. Гэта самая добрая славянская краіна», — адзначыў кіраўнік фонду «Духоўная дыпламатыя», назначаны Ганаровы консул Беларусі ў штаце Фларыда Майкл Маргуліс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?