Група Brutto са сваім лідарам Сяргеем Міхалком спецыяльна для «Дняпра» праспявалі акустычную версію культавай ва Украіне песні «Воіны святла».

Варта падкрэсліць, што менавіта гэтая кампазіцыя, якую называюць гімнам масавых пратэстаў зімой 2014 года ва Украіне, гучыць перад і пасля матчаў днепрапятроўскага клуба, піша «Новы час».

Кліп быў паказаны 27 траўня ўвечары ў жывым эфіры праграмы «Про Футбол» на канале «2+2» перад матчам з «Севільяй» (Іспанія) — фіналам Лігі Еўропы 2015 года.

Нагадаем, у фінальным змаганні ў Лізе Еўропы УЕФА «Днепр» ў напружанай барацьбе саступіў іспанскай «Севільі» з канкурэнтным лікам 2:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?