Трыццацітысячны горад Бяроза стане наступным населеным пунктам у Берасьцейскай вобласьці, дзе зьявіцца лядовы палац. Такое рашэньне было прынятае пасьля восеньскага наведваньня Лукашэнкам гэтага гораду.

Месцам для будаўніцтва новага палацу стала пляцоўка зь недабудаваным басэйнам яшчэ савецкіх часоў, які паціху развальваўся, і дзе бярозаўскія дзеці, у пошуках прыгод, бавілі вольны час. Цяпер стары недабудаваны аб’ект зносіцца, у бліжэйшы час плянуецца знос і часткі старых жылых хат, каб расчысьціць тэрыторыю пад будаўніцтва.

Лукашэнка абяцаў, што пабудуе ў Бярозе і лядовы палац, і новы басэйн, цяпер жа разглядаецца будаўніцтва толькі палацу. Аб’ект плянуюць здаць ужо праз паўгоду да 1 верасьня, але ж мясцовыя жыхары ня вераць, што такое ў іхным горадзе магчымае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?