Беларусі і Пакістану трэба сур'ёзна папрацаваць над развіццём эканамічнага складніка адносін. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 мая на сустрэчы з прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнунам Хусэйнам, перадае БЕЛТА.

Фота БелТА.

Фота БелТА.

Аляксандра Лукашэнку, які прыбыў да афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Пакістана «Айван-е-Садр», каля ўвахода ў рэзідэнцыю сустрэў Мамнун Хусэйн. Прэзідэнты спачатку паразмаўлялі ў асабістым кабінеце Мамнуна Хусэйна сам-насам, а затым прадоўжылі перагаворы з удзелам членаў дэлегацыі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Пакістана вельмі эфектыўна развіваюцца адносіны. «У нас няма практычна ніякіх праблем у сферы палітыкі, мы супрацоўнічаем у міжнародных арганізацыях, падтрымліваем адзін аднаго. Я лічу, гэтым шляхам трэба ісці, падцягваючы да гэтага супрацоўніцтва і дэпутатаў, і кіраўнікоў ведамстваў», — сказаў беларускі лідар.

«Што датычыцца эканомікі, тут нам трэба сур'ёзна папрацаваць», — лічыць ён.

«Адкрыццё пасольства ў Ісламабадзе — гэта першы значны крок з нашага боку, які сведчыць аб тым, што мы прыйшлі да вас з вашага дазволу сур'ёзна і надоўга», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?