Былы кіраўнік узброеных фармаванняў сепаратыстаў Ігар Гіркін (Стралкоў) распавёў пра цяперашнюю сітуацыю ў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Паводле яго, сітуацыя там жахлівая. Расіяне ехалі на Данбас «абараняць рускі свет», а вымушаныя абараняць рэжымы, якія былі ўсталяваныя з дапамогай Крамля, кажа Ігар Гіркін.

«Узровень дысцыпліны, у параўнанні з тым, што было ў «Славянскай брыгадзе», ён ніжэйшы за плінтус. Усе п'юць, вялізнае развіццё наркаманіі», — адзначыў Гіркін

Паводле Гіркіна, пакуль кіраўніцтва «ДНР» і «ЛНР» нічога не робіць для ўмацавання свайго войска, украінцы ствараюць баяздольную армію. Кіеў паслядоўна рэалізуе свае планы, хутка будзе гатовы ваяваць з Расіяй, «а ў нас, як заўсёды», сказаў былы камандзір баевікоў, які цяпер жыве ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?