Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці па выніках правядзення праверкі аператыўнікамі «Аддзела К» абласной міліцыі завяло крымінальную справу ў дачыненні да чацвярых фігурантаў, якія маюць дачыненне да арганізацыі матчу-фантома «Шахцёр» — «Слуцк».

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч.1 арт.350 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі».

Як паведаміла аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, 12 лютага гэтага года ў Салігорскі РАУС звярнуўся дырэктар мясцовага футбольнага клуба «Шахцёр» з заявай аб тым, што невядомыя асобы, верагодна атрымаўшы несанкцыянаваны доступ да афіцыйнага сайта клуба fcshakhter.by, апублікавалі на яго старонках недакладную інфармацыю аб таварыскім матчы, які нібыта прайшоў 3 лютага паміж клубамі «Шахцёр» (г.Салігорск) і «Слуцк» (г.Слуцк).

Супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Мінаблвыканкама падчас праверкі было выяўлена, што паказаныя інфармацыя была размешчана на сайце не выпадкова.

Па папярэдніх дадзеных, двое мінчан 1985 і 1975 г.н., на працягу доўгага часу ажыццяўлялі для букмекерскіх кантор паслугі па зборы звестак аб спартыўных падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі, а таксама па трансляцыі ў рэжыме рэальнага часу статыстыкі і ходу правядзення разнастайных спартыўных спаборніцтваў. На падставе названых звестак разлічваецца, у першую чаргу, каэфіцыент выйгрышных ставак.

У пачатку студзеня названыя грамадзяне прапанавалі дваім прадстаўнікам футбольных клубаў «Шахцёр» і «Слуцк» апублікаваць у інтэрнэце вынікі нібыта рэальнага футбольнага матчу, тым самым увёўшы ў зман замежныя букмекерскія канторы і, загадзя ведаючы вынік, зрабіць гарантаваныя выйгрышныя стаўкі.

Для рэалізацыі плана ў студзені на афіцыйных сайтах футбольных клубаў «Шахцёр» і «Слуцк» названымі асобамі абодвух футбольных клубаў былі апублікаваныя навінавыя нататкі, якія анансавалі правядзенне таварыскага матчу, спасылкі на інфармацыю былі перададзеныя цэламу шэрагу замежных букмекерскіх кантор.

3 лютага на афіцыйных сайтах каманд з'явіліся рэпартажы пра таварыскі матч, які нібыта завяршыўся з лікам 2:1 на карысць ФК «Слуцк».

Адначасова інфармацыя аб правядзенні і выніках сустрэчы транслявалася «матч-скаўтамі» для многіх сусветных букмекерскіх кантор.

Уважлівыя беларускія заўзятары, зацікаўленыя дзіўным паведамленнем аб неіснуючым матчы, праз некалькі дзён звярнуліся да кіраўніцтва салігорскага клуба за тлумачэннямі.

Па выніках правядзення праверкі аператыўнікамі «Аддзела К» абласной міліцыі кіравання Следчага камітэта па Мінскай вобласці ў дачыненні да ўсіх чацвярых фігурантаў распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?