У Беларусі рыхтуецца праект дакумента аб безнаяўных субсідыях на паслугі ЖКГ для грамадзян з нізкімі даходамі. Пра гэта паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у ходзе сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

«Кіраўніку дзяржавы рыхтуем праект указа, хочам ўнесці і абмеркаваць пытанне безнаяўных жыллёвых субсідый. Зараз субсідуецца галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мы хочам перайсці на субсідаванне грамадзяніна, або карыстальніка жылым памяшканнем», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?