Англійская мова міністра спорту Расіі Віталія Мутко стала вядома дзякуючы прамове падчас прадастаўлення у 2010 годзе заяўкі Расіі на правядзенне Чэмпіянату свету па футболе — 2018.

Тады Мутко чытаў англійскі (відавочна, напісаны расійскай кірыліцай) тэкст прамовы з вялікай цяжкасцю і жудасным акцэнтам. А Фраза «лэт мі спік фром май харт» стала сапраўдным інтэрнет-мемам. У канцы прамовы Мутко паабяцаў, што калі FIFA задаволіць заяўку Расіі, у 2018 годзе ён будзе размаўляць па-англійску, як сапраўдны носьбіт мовы.

Аднак відаць, што Мутко яшчэ не браўся за вывучэнне англійскай — гэта зразумела з адказаў на пытанні журналістаў, якія Мутко даў ля штаб-кватэры FIFA у Жэневе. Журналісты абступілі Мутко і задавалі пытанні па-англійску. Спачатку Мутко спрабаваў адказваць таксама па-англійску, але потым усё ж папрасіў журналістаў адказваць па-расійску, хоць тыя не паслухалі міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?