Foto: DPA

Foto: DPA

Міністар юстыцыі ФРГ Гайка Мас (Heiko Maas) у інтэрв’ю нямецкаму таблоіднаму выданню Bild ня выключыў, што ў Расіі могуць адабраць права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе.

Адказваючы на пытанне, ці варта пасля скандалу з ФІФА зноў выбіраць краіны для правядзення футбольнага чэмпіянату 2018 і 2022 гадоў, Мас сказаў:

«Кожны футбольны заўзятар мае права ведаць, ці прымаліся адпаведныя рашэнні сумленна. Калі высветліцца, што факт куплі галасоў усё ж меў месца, наўрад ці прынятае на гэтай падставе рашэнне застанецца ў сіле. Вырашальным пры размеркаванні правоў на правядзенне ЧС не павінна быць тое, хто дае найбольшы хабар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?