Журналіст «Радыё Свабода» Франак Вячорка апублікаваў у сваім твітары ліст ад адміністрацыі Першамайскага раёну Мінска да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёну. «Што гэта? «Пагоню» вяртаюць?» — пасмяяўся ён.

«У сувязі са зменай дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь прашу да 1 чэрвеня 2015 года да 12:00 прадставіць інфармацыю пра зробленую працу», — піша намеснік начальніка адміністрацыі Е. А. Асадчая.

Ад адміністрацыі раёну TUT.BY атрымаў тлумачэнне: дзяржаўны беларускі сцяг на самой справе змяніўся ў 2012 годзе па пастанове Дзяржстандарту.

Змены закранулі паласу з арнаментам: зніклі белыя палі, чырвоны арнамент расцягнуўся ва ўсю шырыню паласы. У астатнім сцяг застаўся такім жа чырвона-зялёным.

Выява: SiBr4 via Wikipedia

Выява: SiBr4 via Wikipedia

***

Першым сцягам Рэспублікі Беларусь быў бел-чырвона-белы, прыняты ў 1991 годзе. Да таго бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся Беларускай Народнай Рэспублікай у 1918—1919 гг. У 1995 годзе па выніках рэферэндуму дзяржаўным стаў незначна мадыфікаваны сцяг БССР — чырвона-зялёны з паласой арнаменту, але без сярпа і молата.

Арнамент на чырвона-зялёным сцягу быў вытканы ў 1917 годзе Матронай Маркевіч, сялянкай з Віцебшчыны. На сцягу БССР 1951—1991 гг. белы арнамент размяшчаўся на чырвоным фоне з чырвонымі палоскамі па баках ад арнаменту, на сцягу 1995—2012 гг. — ужо чырвоны арнамент на белым фоне з белымі палоскамі. Цяпер белых палосак няма.

Чытайце таксама: Рэферэндум 1995 года: як асабістыя амбіцыі і страхі пераважылі нацыянальныя каштоўнасці — хроніка і кадры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?