Сярэдні заробак асуджаных у папраўчых калоніях складае каля 800 тыс. рублёў, паведаміў сёння начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры Юрый Гарошка на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА.
Юрый Гарошка таксама паведаміў, што ва ўстановах адкрытага тыпу сярэдні заробак складае 3,8 млн рублёў.
Усяго ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі знаходзяцца крыху больш за 23 тыс. асуджаных, паведаміла начальнік упраўлення выканання прысудаў дэпартамента па выкананні пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік унутранай службы Жанна Батурыцкая.
Яна дадала, што прыкладна цягам 5 гадоў у краіне захоўваецца прыблізна адна колькасць асуджаных да пазбаўлення волі, а ў апошнія гады пасля кожнай амністыі вызваляліся каля 2,5 тыс. чалавек.
У сваю чаргу Юрый Гарошка паведаміў, што ліміт напаўняльнасці месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі — 29 210 чалавек.