Youtube працягвае адзначаць сваё 10-годдзе: цяпер на афіцыйным канале YouTube Spotlight з’явіўся музычны кліп «The A-Z of YouTube».

На відэа можна пабачыць котку Grumpy Cat, астранаўта Крыса Хэдфілда, рэпера PSY і поп-спевака Рыка Эстлі, гульню Minecraft і рэкламу Old Spice ды многа іншага.

У кліпе ў кардоннай, мульцяшнай, пластылінавай ці Лега-форме абыгрываюцца 75 самых папулярных відэа за ўсе часы існавання Youtube. На фоне гучыць песня, ў кожным радку якой словы пачынаюцца з адной літары — радкі па алфавіце ідуць ад A да Z.

Самым папулярным відэа на Youtube застаецца кліп на песню карэйца PSY «Gangnam Style». Аднойчы яго папулярнасць літаральна зламала лічыльнік праглядаў на сайце.

Глядзіце таксама: Youtube назваў самых папулярных катоў дзесяцігоддзя ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?