Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла працу кавярні «Аазіс» у Раўбічах, паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю.

«Па выніках праверкі аб'ектаў грамадскага харчавання, якія належаць ТАА «АртМьюзікЦэнтр», Міністэрствам гандлю было прынята рашэнне аб прыпыненні з 1 чэрвеня 2015 працы кавярні «Аазіс», што месціцца каля спартыўна-аздараўленчага комплексу «Раўбічы», — адзначылі ў ведамстве.

У прэс-службе растлумачылі, што падставамі для такога рашэння сталі факты рэалізацыі і выкарыстання ў падрыхтоўцы страў пратэрмінаванай прадукцыі на суму больш за Br3 млн (у тым ліку гатовых страў, якія вырабляюцца па замове спажыўца і непадлеглыя захоўванню), недаўкладанняў (абважвання), парушэнняў тэхналогіі падрыхтоўкі страў, парадку ажыццяўлення кантролю якасці вырабленай прадукцыі.

«Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і забеспячэння дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі кіраўніцтву кавярні адведзена 10 дзён», — паведамілі ў Мінгандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?