З 8 па 14 чэрвеня ў Мінску пройдзе тыдзень беларускай кухні, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. 

У мерапрыемстве возьмуць удзел прыблізна 100 аб'ектаў грамадскага харчавання. 

У пералік страў, якія будуць прапанаваныя ў межах тыдня беларускай кухні, увайшлі: закуска з курыцы з вяндлінай і зялёным гарошкам (кошт — 50.000 рублёў); суп халодны са шчаўя са смятанай і маладой бульбай (25.000 рублёў); рыба на таплёным масле з запечанай бульбай (70.000 рублёў); калдуны з мясам (50.000 рублёў); хрушчы тварожныя з мёдам (35.000 рублёў); журавінавы морс (10.000 рублёў). 

Ва ўпраўленні нагадалі, што тыдні беларускай кухні праходзяць у Мінску паводле правіла — адзіная рэцэптура, тэхналогія і кошт незалежна ад тыпу і класа аб'екта. Шэсць такіх тыдняў прайшлі ў верасні і снежні 2013 года, у лютым—сакавіку, жніўні і лістападзе 2014 года, у лютым 2015-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?