Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў прыйшоў на апошні званок у сталічную гімназію №2. У гэтай навучальнай установе 9 класаў скончыў ягоны сын Мікіта.

Па словах міністра, Мікіта паступіў у гістарычны клас Ліцэя БДУ.

«На жаль, не пайшоў па маім шляху, — заявіў міністр у размове з карэспандэнтам «Камсамольскай праўды». — Але ён хоча быць гісторыкам, палітолагам, міжнароднікам. Ну, няхай! Сын удзельнічаў у канферэнцыях, алімпіядах па гісторыі. Яму гэта больш падабаецца».

На ўступных экзаменах у Ліцэй Мікіта Жураўкоў набраў 122 балы (64 па гісторыі Беларусі + 58 па сусветнай гісторыі і грамадазнаўству). Гэта 36 месца са 116 абітурыентаў, якія здавалі іспыты на паступленне па гістарычным профілі. Прахадны бал на грамадаўзнаўчыя навукі складаў 116 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?