Бо Байдэн 8 гадоў адпрацаваў пракурорам невялічкага штата Дэлавэр, ад якога Байдэн-старэйшы колісь быў сенатарам. Многія чакалі, што гэты сімпатычны чалавек пойдзе па слядах бацькі ў палітыку, а ён натомест абраў сабе юрыдычную кар'еру.

У 2006 годзе яго першы раз абралі генпракурорам штата. (У ЗША гэта выбарная пасада.)

Будучы генпракурорам, Байдэн адслужыў у арміі добраахвотнікам. У тым ліку год — у Іраку (2008—2009).

Першыя сімптомы будучай хваробы праявіліся ў 2010 годзе, аднак тыя праявы аднеслі на рахунак невялічкага інсульту. У 2013 годзе дыягнаставалі рак. Байдэну зрабілі аперацыю, апраменьванне і хіміятэрапію. Хвароба вярнулася ўвесну 2015-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?