Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны правялі ператрус у адным з месцаў адпачынку Адэсы, дзе адзначаў сваё 25-годдзе работнік епархіі адной з праваслаўных цэркваў Дзмітрый П., які таксама працуе журналістам на адэскім тэлеканале і з'яўляецца памочнікам аднаго з народных дэпутатаў.

На святкаванне уцаркоўлены грамадзянін запрасіў сваіх калег з епархіі, студэнтаў рэлігійных навучальных устаноў Адэсы і Кіева, святароў.

Госці падарылі віноўніку ўрачыстасці вялікі торт з выявай герба і сцяга тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР», а таксама сцяга Расіі. У адказ мужчына накрыў стол з дарагімі імпартнымі напоямі і запрасіў на свята дзясятак прастытутак. Пры гэтым ён замовіў жрыц кахання, якія з'яўляюцца перасяленкамі з Данецкай вобласці.

Падчас ператрусу супрацоўнікі СБУ канфіскавалі ў аднаго з гасцей пісталет і патроны калібра 5,45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?