Дзяржсакратара ЗША Джона Кэры даставілі на верталёце ў шпіталь Жэневы.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі.
«Стан дзяржсакратара стабільны. У выніку траўмы ён не страціў прытомнасць», — заявіў Кірбі.
Як мяркуецца, кіраўнік Дзярждэпу зваліўся з ровара падчас прагулкі ў французскім горадзе Сьензье, які знаходзіцца на мяжы са Швейцарыяй, у 50 кіламетрах ад Жэневы, і пашкодзіў нагу.
The Telegraph пісаў, што ў сакавіку ў Швейцарыі у Джона Кэры ўзніклі праблемы з пераключэннем перадач на ровары. Усе непаладкі былі неўзабаве ліквідаваныя. Па інфармацыі выдання, гэты ровар у дзяржсакратара ўжо каля дзесяці гадоў.