На аўкцыёне Ay.by ўсё яшчэ выстаўлены арыгінальны здымак Яўхіма Карскага 1893 года.
Па стане на 31 мая кошт лота дасягнуў 37 мільёнаў рублёў. Такія грошы гатовы заплаціць пакупнік з Расіі. Праўда, раней пакупкі на аўкцыёне ён не здзяйсняў, магчыма, гэта фэйкавы карыстальнік.
Ранейшая прапанова ад праверанага карыстальніка з Беларусі складала 21 мільён рублёў.
* * *