Абаронца «Гомеля» Аляксандр Данілаў выказаўся ў інтэрв’ю выданню Offside.by аб сітуацыі ва Украіне.

Фота pressball.by.

Фота pressball.by.

«Там насамрэч усё добра. Я тут гляджу часам тэлевізар, і пасля гэтых навінаў знаходжуся ў шоку. Тое, як падаюць інфармацыю наконт Украіны расійскія і беларускія каналы — гэта поўнае глупства і бязглуздзіца. Вядома, я не адмаўляю, што на Данбасе цяпер ідзе вайна, але тое, што гэтую інфармацыю перабольшваюць і перакручваюць працэнтаў на трыста - гэта дакладна. Калі б там адбывалася тое, што паказваюць па ТБ, то людзей бы там не было - любы разважны чалавек ужо перавёз бы сваю сям'ю ў Беларусь, напрыклад. Так што імкнуся асабліва скрыню не глядзець. Лепш ужо кніжку пачытаць », - сказаў Данілаў.

Аляксандр Данілаў нарадзіўся ў Гомелі ў 1980-м годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). Цэлых сем гадоў пагуляў ва Украіне, за каманды «Металіст» (Харкаў), «Металург» (Данецк), «Арсенал» (Кіеў). Цяпер зноў гуляе ў Гомелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0