Калі Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) вырашыць байкатаваць футбольны чэмпіянат свету, Англія з энтузіязмам падтрымае гэтую ініцыятыву. Пра гэта заявіў кіраўнік Футбольнай асацыяцыі Англіі Грэг Дайк ў сувязі з перавыбраннем Ёзэфа Блатэра прэзідэнтам ФІФА на пяты тэрмін.

«Большая частка краін Еўропы прагаласавала супраць Блатэра, як і ўся Лацінская Амерыка. Гэтыя два рэгіёны, па сутнасці, і ёсць чэмпіянат свету, — заявіў Дайк. — Калі б УЕФА выступіў супраць удзелу еўрапейскіх краін у чэмпіянаце свету, то мы дакладна маглі б падтрымаць гэтае рашэнне». Ён удакладніў, што не верыць у гатоўнасць усяго УЕФА ў дадзены момант байкатаваць чэмпіянат. На яго думку, толькі асобныя краіны б далучыліся.

Пра магчымасць байкатаваць будучы чэмпіянат свету па футболе ў выпадку абрання Блатэра яшчэ да галасавання заявіў кіраўнік УЕФА Мішэль Плаціні.

Блатэр і яшчэ некалькі чыноўнікаў ФІФА могуць быць у бліжэйшы час дапытаныя швейцарскай паліцыяй з нагоды магчымых карупцыйных парушэнняў пры выбары краін, якія прымаюць чэмпіянаты свету 2018 (Расія) і 2022 (Катар) гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?