Таргі замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы ўпершыню праходзяць у рэжым бесперапыннага двайнога аўкцыёну.

Паводле дадзеных на сайце біржы, таргі адкрыліся курсам 14 815 рублёў. Угоды здзяйсняліся па розных курсах. Мінімальны курс складаў 14 720 рублёў, максімальны — 14 868.

* * *

Сярэднеўзважаны курс даляра па стане на 11:45 складае 14 820 рублёў. Таргі працягваюцца.

* * *

Па стане на 12:10 сярэднеўзважаны курс апусціўся да 14810 рублёў. Таргі працягваюцца.

* * *

Нарэшце, да 12:30 сярэднеўзважаны курс даляра склаў 14815 рублёў. Агульны аб'ём таргоў па даляру склаў 203 901 885 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?