Выпадак здарыўся ў Луцкім памежным атрадзе, піша kp.ua.

«Падчас правядзення частковага страявога агляду ў кішэнях аднаго з памежнікаў былі выяўленыя 10 тысяч беларускіх рублёў і 627 грыўняў [эквівалентна 440 тыс. беларускіх — НН], — паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранслужбы. — Паводле правілаў супрацоўнікам ведамства забаронена мець пры сабе грошы падчас нясення службы. А калі ён хоча пакінуць пры сабе нейкую суму, то павінен паведаміць пра гэта і паказаць яе памер перад тым, як заступіць на пасаду».

Вайскоўца адхілілі ад выканання службовых абавязкаў. Хутчэй за ўсё, яму пагражае звальненне, хоць правіла: не злоўлены — не злодзей пакуль яшчэ ніхто не адмяняў. У пагранслужбе кажуць, што апошнім часам такія праверкі праводзяцца рэгулярна. Парушальнікаў ловяць прыкладна раз у два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0