Фотаздымак «Прафесар з Варшавы 1893 г» быў выстаўлены на аўкцыён на сайце Ay.by.

Здымак з выявай славутага беларускага навукоўца быў выкананы ў фотаатэлье «Каролі & Трачэўскі», якое знаходзілася ў Кракаўскім прадмесці Варшавы.

Аўкцыён мусіў скончыцца 1 чэрвеня, але так і не адбыўся.

За перамогу змагаліся два новазарэгістраваныя карыстальнікі з Расіі і ЗША (прынамсі з такімі ip-адрасамі).

Яны давялі стаўкі да 45 мільёнаў беларускіх рублёў, аднак гэта ўсё адно аказалася ніжэй за мінімальную цану, якую пазначыў цяперашні ўласнік фотаздымка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?