Літаратура2929

Прэмію Гедройца атрымаў Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці»

Найлепшая беларускамоўная проза 2014 года ляжала ў шуфлядцы пад 20 год.

Увечары 1 чэрвеня ў Мінску назвалі пераможцаў чацвёртай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. На яе прэтэндуюць аўтары беларускамоўных кніг у жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі.

Віктар Казько

Галоўную прэмію за найлепшую беларускамоўную прозу, а таксама прыз чытацкага галасавання і ўзнагароду ў памеры 10 тысяч еўра атрымаў Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці».

Кніга, як кажа аўтар, была напісаная каля 20 год таму, але, як ні дзіва, засталася актуальнай сёння. У яе ўвайшлі аповесці «Час збіраць косці», «Прахожы», «І нікога, хто ўбачыць мой страх». Падарожжа аўтара па чалавечай памяці суправаджаецца філасофскімі, містычнымі, але ўсё ж аптымістычнымі думкамі.

Таццяна Барысік

ІІ месца, а разам з тым пераклад кнігі на польскую мову або творчую стыпендыю ў Вісбю, Швецыя, узяла Таццяна Барысік за кнігу «Жанчына і леапард».

Зборнік апавяданняў утрымлівае непрыдуманыя гісторыі з паўсядзённага жыцця беларускай правінцыі нашага часу.

Альгерд Бахарэвіч

ІІІ месца, што дае ў якасці ўзнагароды творчую стыпендыю ў Вентспілсе, Латвія, атрымаў Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Дзеці Аліндаркі».

Раман распавядае пра дзяцей-пацыентаў Лагера – загадкавай установы, у якой лёс вядзе іх на мяжы казкі і антыўтопіі.

***

У склад журы ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч і Ганна Янкута.

Арганізатары прэміі вырашылі асобна ганараваць словамі падзякі і дыпломам найлепшага інфармацыйнага партнёра беларуская служба «Радыё Свабодная Еўропа – Радыё Свабода».

Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч («Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту», 2012), Уладзімір Някляеў («Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», 2013), Ігар Бабкоў («Хвілінка. Тры гісторыі», 2014).

Арганізоўваюць конкурс Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску; фундатар узнагароды — «Ідэя Банк».

Пераможца Гедройца-2014 Iгар Бабкоў

Амбасадар Польшчы ў Беларусi Лешак Шарэпка

Націсніце на кнопку ніжэй, каб глядзець анлайн-трансляцыю «Нашай Нівы».

Чытайце таксама: Мова абараняе межы эфектыўней, чым танкі — польскі амбасадар аб прэміі Гедройца

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»3

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады4

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі4

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»3

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць