Грамадства4343

Міністр Жураўкоў лічыць нармальнай практыку збору грошай у школах

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў таксама здаваў грошы на патрэбы гімназіі свайго сына. Летась ён разам з іншымі бацькамі замяніў вокны ў класнай аўдыторыі. У мінулым і пазамінулым — удзельнічаў у пабелцы столі. Пра гэта Міхаіл Жураўкоў распавёў у эфіры праграмы «Тыдзень» на СТБ.

Адказваючы на пытанне вядучага, ці з'яўляецца букет на дзень нараджэння настаўніка карупцыяй, міністр адказаў:

— Я б усё ж такі не дзяліў так: вось гэта белае, а вось гэта чорнае. Калі вучань прыносіць на дзень нараджэння — гэта адно. Іншае, у школе, у кожным класе ёсць апякунская рада. І апякунская рада павінна вырашаць, што ў гэтай школе адрамантаваць, закупіць, каму падарыць і гэтак далей.

Міністр лічыць, што збор грошай апякунскай радзе — нармальная практыка. А калі даходзіць да крайнасцяў, залежыць ад асобы настаўніка і дырэктара.

— Калі дырэктар прынцыповы, нармальны, то яго ўзаемаадносіны з апякунскай радай нармальныя. Практыка апякунскіх радаў існуе ва ўсім свеце. І я па-добраму зайздрошчу, у асаблівасці, вышэйшым установам краін, у якіх ёсць спецыяльныя апякунскія фонды. Там велізарныя грошы. Іншая справа, куды траціць усе грошы, вырашаецца сумесна.

У мінулым годзе Міхаіл Жураўкоў і іншыя бацькі сабраліся і памянялі ў класнай аўдыторыі гімназіі вокны.

— Паставілі пластыкавыя пакеты для таго, каб не было скразнякоў і нашы дзеці не хварэлі. Я лічу, гэта цалкам нармальна. Мы вырашылі калегіяльна. У мінулым годзе і ў пазамінулым я прыходзіў, і мы бялілі столь, таксама ў класнай аўдыторыі. Нічога ў гэтым дрэннага не бачу. Гэта нармальна. Галоўнае, каб усё было па жаданні.

Апытанка

Каментары43

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць