Эдзі Рэдмэйн. Фота: Robert Maxwell, variety.com

Эдзі Рэдмэйн. Фота: Robert Maxwell, variety.com

Акцёр Эдзі Рэдмэйн — уладальнік «Оскара» за галоўную ролю ў «Сусвеце Стывена Хокінга» — выканае ролю Н'юта Скамандэра ў фільме «Фантастычныя звяры і месцы іх пражывання», паведамляе Deadline.

За 70 гадоў да падзей арыгінальнай сагі пра Гары Потэра чараўнік і заолаг Н'ют Скамандэр піша падручнік пад назвай «Фантастычныя звяры і месцы іх пражывання», у якім апісвае 75 нябачных простым смяротным істотаў.

Стужка распавядзе пра самога аўтара, дзеянне будзе адбывацца ў Нью-Ёрку. Галоўныя героі арыгінальнага «Гары Потэра» наўрад ці будуць мець у ёй значныя ролі.

Фільм выйдзе на экраны 18 лістапада 2016 года. Плануецца, што ён атрымае два сіквэлы. Рэжысёрам першага фільма мае стаць Дэвід Ейтс, які здымаў апошнія чатыры фільмы «Патэрыяды». Сцэнар да фільма напіша Джоан Роўлінг, аўтар кніг серыі.

***

Кніга «Фантастычныя звяры…» была выдадзеная ў 2001 годзе. Аўтарам «падручніка з нататкамі Гары Потэра» запісаны Н'ют Скамандэр, але Джоан Роўлінг не хавала таго, што за псеўданімам хаваецца яна. З дапамогай гэтай кнігі і іншага твора Роўлінг, «Квідыч з даўніны да нашых дзён», удалося сабраць каля 17 млн фунтаў на дабрачыннасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?