У мінскім пракаце 4 чэрвеня стартуе японская анімацыя «Нарута. Апошні фільм» — ужо дзясятая поўнаметражная стужка пра славутага ніндзя. Паглядзець яе можна будзе ў «Беларусі», «Замку» і «Сільверскрыне».

Стужка стане насамрэч апошняй главой 15-гадовай гісторыі Нарута, што стала культавай у Японіі і папулярнай па ўсім свеце.

Японскі мультыплікацыйны жанр анімэ нячаста трапляе ў мінскія кінатэатры, але ў выпадку поспеху «Нарута» сітуацыя можа змяніцца, адзначае TUT.BY. Раней хіба ў «Піянеры» і «Ракеце» пакаваліся стужкі Хаяа Міядзакі (уладальніка «Оскара» за «Унесеных прывідамі» і ганаровага «Оскара» ў 2014 годзе).

***

«Нарута» — серыя кніг у жанры мангі (японскі аналаг коміксаў), выпуск якой пачаўся ў 1999 годзе, а таксама шэраг анімэ-серыялаў, фільмаў і відэагульняў. Крытыкі адзначаюць яскравасць, дынамічнасць і адпаведнасць канонам мангі, але экранізацыі (асабліва поўнаметражныя) аматары серыі звычайна ацэньваюць ніжэй. Тым не меней, рэйтынг гледачоў «Апошняга фільма» на IMDb складае 8,1 з 10, рэйтынг крытыкаў паводле Rotten Tomatoes — 4,1 з 5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?